Examine Metadata для Android: палітыка прыватнасці

Дзейнічае з 4 лістапада 2026 года. Выдавец: Pur-N-Kleen Water Company, LLC, New Mexico, USA.

Examine Metadata не збірае асабістых даных. Праграма не мае дазволу на доступ да інтэрнэту, таму Android не дазваляе ёй ні да чаго падлучацца: яна не можа адправіць ні вашы фота, ні іх метаданыя, ні што-небудзь іншае ні нам, ні каму-небудзь іншаму. У ёй няма уліковых запісаў, рэкламы, аналітыкі і справаздач пра збоі.

Што чытае праграма. Праграма адкрывае толькі тыя фота, якія вы ёй перадалі: выбралі ў праграме або адправілі ў яе. Яна чытае іх на вашым тэлефоне, каб паказаць, што ў іх ёсць. Яна просіць у вас адзін дазвол: доступ да геалакацыі ў вашых фота (ACCESS_MEDIA_LOCATION), бо інакш Android хавае яе ад праграм. Праграма выкарыстоўвае яго толькі для таго, каб паказаць, дзе зроблена фота.

Што праграма захоўвае. Чыстая копія запісваецца ў закрытае сховішча праграмы на вашым тэлефоне. Яна выдаляецца, калі вы закрываеце фота, а калі Android закрыў праграму раней, то пры наступным запуску. Копія, якой вы падзяліліся, захоўваецца крыху даўжэй, каб праграма, у якую вы яе адправілі, паспела яе прачытаць: яна выдаляецца пры наступным запуску Examine Metadata, калі ёй больш за гадзіну. Калі вы націснеце кнопку захавання ў «Фота», копія захаваецца ў тэчцы «Выявы» і будзе ляжаць там, пакуль вы яе не выдаліце. Праграма таксама захоўвае некалькі лічыльнікаў: яны вызначаюць, які загаловак паказаць наступным і колькі фота вы ачысцілі бясплатна. А яшчэ імёны і час выдадзеных копій, каб ведаць, калі іх выдаляць. Нішто з гэтага не трапляе ў воблачныя рэзервовыя копіі і не пераносіцца на новы тэлефон.

Што пакідае праграму, і толькі па вашай просьбе. Калі вы адпраўляеце чыстую копію, яна ідзе ў абраную вамі праграму і падпарадкоўваецца яе ўласным правілам прыватнасці. Калі вы націскаеце «Адкрыць на карце», каардынаты фота ідуць у вашу праграму з картай, якая можа шукаць іх у інтэрнэце і захоўваць у сваёй гісторыі. Калі вы адпраўляеце паведамленне пра праблему, ваша паштовая праграма перадае нам напісаны вамі тэкст, версію праграмы, версію Android і мадэль тэлефона. Мы выкарыстоўваем іх толькі для таго, каб адказаць вам і выправіць праблему.

Вашы арыгінальныя фота ніколі не змяняюцца.

Праграма не прызначана для дзяцей і нічога не збірае ні ў кога.

Калі гэтая палітыка зменіцца, новую версію будзе апублікавана ў праграме і на яе старонцы ў краме з новай датай уступлення ў сілу.

Examine Metadata для Android: умовы выкарыстання

Назад да Examine Metadata